У беларускай Акадэміі музыкі падвялі вынікі і ўзнагародзілі пераможцаў "Беларусь-тура"

20 ноября 2017

"Беларусь-тур" завяршае сваё шэсце па краіне. У беларускай Акадэміі музыкі падвялі вынікі і ўзнагародзілі пераможцаў. Музычна-адукацыйны праект за паўтара года ахапіў больш за 110 гарадоў краіны. Беларускі спявак і кампазітар, лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта, залаты акардэон Беларусі Ігар Квашэвіч выступаў з акадэмічнай і эстраднай праграмай, праводзіў майстар-класы, якія наведала за гэты час каля 15 тысяч дзяцей. "Беларускі тур" будзе доўжыцца да 1 снежня. У гала-канцэртах прымуць удзел таленавітыя дзеці, якія прайшлі адбор у раённых гарадах, а таксама музыканты з Расіі, Украіны, Беларусі, Літвы, Польшчы, Германіі.