"Беларусь-тур" заканчвае сваё шэсце па краіне

20 ноября 2017

У Акадэміі музыкі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў. Унікальны музычна-адукацыйны праект за паўтара года ахапіў больш за 110 гарадоў. Беларускі спявак і кампазітар, лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта, залаты акардэон Беларусі Ігар Квашэвіч выступаў з акадэмічнай і эстраднай праграмай, праводзіў майстар-класы, якія наведала каля 15-ці тысяч дзяцей.

Кульмінацыяй "Беларусь-тура" стаў вялікі гала-канцэрт. Удзел у ім прынялі таленавітыя дзеці, якія прайшлі адбор у раённых гарадах абласцей, а таксама музыканты з Расіі, Украіны, Беларусі, Літвы, Польшчы і Германіі.