Беларусь сёння ўспамінае Янку Брыля

4 августа 2017

З дня нараджэння народнага пісьменніка БССР спаўняецца 100 гадоў. З-пад яго пяра выйшлі творы, знаёмыя нам яшчэ са школы, - аповесці "Ніжнія Байдуны", "Золак", "Убачаны здалёк", "Сірочы хлеб". Дзякуючы яму мы на беларускай чытаем расійскіх класікаў: Талстога, Чэхава, Горкага. Дарэчы, і самі творы Янкі Брыля перакладзеныя на 30 моў свету. З нагоды памятнай даты ў мінскай галерэі паказалі творчую лабараторыю пісьменніка. Сярод цэнтральных экспанатаў - спецыяльны нумар газеты "Літаратура і мастацтва", аўтарам якой быў Янка Брыль.