Беларусь сёння развітаецца з Генадзем Гарбуком

9 февраля 2018

Народны артыст пайшоў з жыцця 7 лютага. Яму было 83 гады. Жалобная цырымонія пачнецца ў 10 раніцы на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра, дзе Гарбук служыў 56 сезонаў. Ён сыграў дзясяткі роляў. Яго творчым лёсам сталі спектаклі "Паўлінка" і "Людзі на балоце". За ролю Чарнушкі ў фільме Турава акцёр атрымаў Дзяржпрэмію СССР. Гледачы памятаюць майстра ў "Белых Росах" і ў "Знаку бяды". Пахаваюць народнага артыста на алеі зорак Усходніх могілак у Мінску.