Беларусь сёння адзначае Дзень пісьменства

2 сентября 2018

Віншаванне ўдзельнікам і гасцям урачыстасцяў накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

"Сардэчна віншую вас з юбілейным, 25, Днём беларускага пісьменства, які адзначаецца сёлета на гасціннай брэсцкай зямлі. Гэта свята - знакавая падзея ў культурным жыцці краіны, сведчанне красы і сілы беларускай мовы, духоўных традыцый нашага народа. Многія стагоддзі пісьмовае слова перадае з пакалення ў пакаленне вечныя ідэалы прыгажосці, дабра, справядлівасці. З'яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў, надзейным спадарожнікам кожнага чалавека на яго жыццёвым шляху", - гаворыцца ў віншаванні.

Юбілейныя, 25-я, урачыстасці прымае старажытны Іванава. У горадзе працуе наша здымачная група. І на сувязі са студыяй Вольга Мядзведзь.

Зараз мы знаходзімся ў самым сэрцы города Іванава. Менавіта тут з хвіліны на хвіліну афіцыйна стартуе Дзень беларускага пісьменства. Дзясяткі журналістаў, літаратаў, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, чыноўнікі, мясцовыя жыхары і турысты ў чаканні традыцыйных фанфар і пераразання чырвонай стужачкі.

Адкрыццю папярэднічала ўрачыстае шэсце, прысвечанае юбілейнаму Дню пісьменства, а таксама 595-годдзю горада. Калона ўдзельнікаў і гасцей прайшла літаральна па ўсіх центральных вуліцах з песнямі і танцамі, тым самым паказваючы значнасць імпрэзы. Горад Іванава проста расквітнеў напярэдадні такого маштабнага форуму. Як менавіта, давайце даведаемся ад мясцовых жыхароў.

Раніцай удзельнікі акцыі "Дарога да святыняў" высадзілі ля іванаўскай школы № 4 так званы сад малітвы. Працягваецца фестываль кнігі і прэсы. Вось ужо другі дзень вакол выставачных стэндаў збіраюцца ахвотнікі патрымаць у руках новыя выданні і пагутарыць з сучаснымі аўтарамі.

У хуткім часе ў цэнтры Іванава стануць вядомы імёны ўладальнікаў нацыянальнай літаратурнай прэміі. Іх мы агучым у наступным выпуску навін.