Беларусь сёння адзначае 105 гадоў са дня нараджэння Максіма Танка

17 сентября 2017

Вядомы пад гэтым псеўданімам Яўген Скурко, будучы паэт, перакладчык і дзяржаўны дзеяч, з'явіўся на свет у сялянскай сям'і на Мядзельшчыне. Ён перажыў уз'яднанне Заходняй Беларусі і Беларускай ССР і Вялікую Айчынную. У саракавыя гады працаваў у франтавым друку, быў рэдактарам гумарыстычнага часопіса "Вожык". Пасля вайны ўзначаліў беларускі літаратурны часопіс "Полымя". Акадэмік, старшыня Вярхоўнага Савета БССР, лаўрэат Ленінскай і Сталінскай прэмій Максім Танк быў актыўным удзельнікам палітычнага жыцця краіны. У літаратурным жыцці вядомы сваімі паэмамі, гумарыстычнымі і творамі для дзяцей. Многія яго вершы пакладзеныя на музыку.

Іменем народнага паэта Беларусі названыя Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт і вуліца ў беларускай сталіцы. На Радзіме ў Мядзелі ўстаноўлены помнік Максіму Танку.