Беларусь развіталася з заслужаным артыстам Іванам Мацкевічам

12 декабря 2017

Цырымонія прайшла ў сталічным Тэатры імя Горкага. Калегі, прыхільнікі, сябры паднімаліся на сцэну з кветкамі і спачуваннямі родным.

Пасля заканчэння паніхіды па старой тэатральнай традыцыі акцёра ў апошні шлях праводзілі апладысментамі і крыкамі брава. Артыст быў пахаваны на Усходніх могілках. Нагадаем, Іван Мацкевіч, які сыграў больш за сотню роляў у тэатры і кіно, пайшоў з жыцця на 71-м годзе жыцця.