Беларусь развіталася з народным артыстам Барысам Луцэнкам

7 февраля 2020
Беларусь развіталася з народным артыстам Барысам Луцэнкам. Знакамітага рэжысёра не стала 5 лютага на 83 годзе жыцця. Ужо завяршылася паніхіда ў Тэатры імя Горкага. Тут Луцэнка праслужыў 37 гадоў і стаў сапраўды хросным бацькам поспеху Рускага драматычнага.  "Гамлет", "Трохграшовая опера" і "Трагедыя чалавека" дагэтуль самыя касавыя спектаклі ў афішы. Ушанаваць памяць легендарнага рэжысёра прыйшлі акцёры вядучых тэатраў Беларусі, драматургі і сцэнарысты, кіраўнікі культурных устаноў, прадстаўнікі міністэрстваў. У апошні шлях Барыса Іванавіча праводзілі авацыямі. Народнага артыста Беларусі Барыса Луцэнку пахаваюць на Маскоўскіх могілках Мінска.