Беларусь развіталася з кампазітарам Ігарам Лучанком

14 ноября 2018

Беларусь развіталася з народным артыстам СССР, кампазітарам Ігарам Лучанком. Грамадзянская паніхіда праходзіла ў Доме афіцэраў.

За тры гадзіны развітацца з маэстра прыйшлі сотні людзей. Адным з першых усклалі вянок ад Прэзідэнта Беларусі. Мноства кветак - знак павагі знакамітаму кампазітару. Ігар Лучанок пісаў не толькі эстрадную музыку, ён аўтар сімфанічных твораў. Сёння развітваліся з маэстра блізкія, сябры і калегі, а таксама тыя, хто ведаў Ігара Лучанка толькі па тэлеэкране.

Праводзілі Ігара Лучанка як належыць народнаму артысту, пад апладысменты. Кампазітар будзе пахаваны на Усходніх могілках Мінска.