Беларусь развіталася з акцёрам Пятром Юрчанковым-малодшым

18 января 2018

Напярэдадні вядучы майстар сцэны Тэатра-студыі кінаакцёра і папулярны артыст кіно пайшоў з жыцця на 42-м годзе жыцця. Сёння апоўдні на галоўнай артыстычнай пляцоўцы Юрчанкова, на сцэне якой ён праслужыў больш за 16 гадоў, адбылося развітанне з нябожчыкам. Развітацца з прадстаўніком акцёрскай дынастыі (Пётр Юрчанкоў-старэйшы быў заслужаным артыстам Беларусі і таксама працаваў у Тэатры-студыі кінаакцёра) прыйшлі яго калегі, родныя, сябры, прыхільнікі таленту.

Аляксандр Яфрэмаў, мастацкі кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра, народны артыст Беларусі: "Прыміце мае самыя шчырыя спачуванні. Я звяртаюся з гэтымі словамі не толькі да родных і блізкіх, а да ўсіх тых, хто яго ведаў. Таму што калі адыходзіць таленавіты чалавек - гэта гора для ўсіх нас. А ён быў па-сапраўднаму таленавіты, з яркай індывідуальнасцю, з сапраўднай шчырай дабрынёй".

Пётр Юрчанкоў-малодшы запомніўся гледачам па дзясятках тэатральных прац і ў Купалаўскім тэатры, а таксама па яркай фільмаграфіі. Акцёр зняўся ў 40 карцінах, сярод якіх самы папулярны фільм "Павадыр", які апроч любові гледачоў быў яшчэ адзначаны шэрагам фестывальных прэмій.