Беларусь развітваецца з удзельнікамі дзіцячага "Еўрабачання-2018"

26 Лістапада 2018

Пераможца вызначаны - ім стала Раксана Венгель з Польшчы. Па выніках галасавання прафесійнага журы і гледачоў яна набрала 215 балаў. Міжнародны конкурс наша краіна прымала другі раз. За права выйграць у галоўным дзіцячым песенным шоу Еўропы змагаліся рэкордныя 20 краін. І, як адзначаюць удзельнікі і гледачы, яно атрымалася маштабным і відовішчным. Прадстаўнік Беларусі Даніэль Ястрэмскі на 11-ым радку. Музычны перформанс ад нашага ўдзельніка ў кулуарах дзіцячага "Еўра" назвалі самым высокатэхналагічным.

 

Другое месца ў прадстаўніцы Францыі. Анжэліна Нава выканала песню на роднай мове, на трэцім радку аўстралійка Джаэль.

 

 


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя