Беларусь развітваецца з тэнарам Віктарам Гур’евым

24 апреля 2020
У жыцці выканаўцы быў не толькі поспех, але і нямала драматычных момантаў. Падчас вайны Віктара сагналі ў Германію. Опернага спевака не стала напярэдадні, ён памёр на 94-м годзе жыцця. Джардана Бруна, Хазэ, Атэла - на сцэне Вялікага тэатра Гур’еў выканаў больш за паўсотні роляў. Яго называюць заснавальнікам беларускай тэатральнай дынастыі. Сын тэнара Анатоль  служыць Тэатру-студыі кінаакцёра, а дачка Ганна саліруе ў оперных спектаклях Вялікага тэатра.