Беларусь прадаўжае пашыраць культурныя кантакты па ўсім свеце

10 сентября 2014

Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі міністры культуры Беларусі і Шры-Ланкі. Цырымонія не выпадкова прайшла ў будынку Вялікага тэатра оперы і балета. Беларускія пастаноўкі паводле пагаднення неўзабаве з'явяцца на сцэнах ланкійскіх тэатраў.


Дэкада ланкійскага мастацтва дала пачатак міжкультурнаму абмену. Канцэрты, выставы і іншыя мерапрыемствы прайшлі ў пачатку верасня і выклікалі вялізную цікавасць у беларусаў. Ужо ў наступным годзе наша дэлегацыя адправіцца з візітам у адказ у Шры-Ланку.