Інфармацыю апублікаваў расійскі навукова-папулярны часопіс. З такой ацэнкай згодныя і турысты. Напрыклад, госці з Бураціі зараз адпачываюць у сядзібе Пухавіцкага раёна, дзе знаёмяцца з каларытнай нацыянальнай кухняй і традыцыйнымі абрадамі - б'юць масла, ткуць паясы.
А ў Смалявіцкім раёне ў адной з гаспадарак разводзяць коней і развіваюць іпатэрапію. На адпачынак прыязджаюць выхаванцы раённага дзіцячага цэнтра.













