Беларусь прэтэндуе на званне сусветнай сталіцы кнігі 2017-га года

18 декабря 2013

Кніжную сталіцу выбіраюць прадстаўнікі ЮНЕСКА, міжнародных федэрацый бібліятэкараў і кнігагандляроў штогод тэрмінам на 1 год. Гэтае прэстыжнае званне плённа ўплывае на імідж краіны і папулярызуе яе культуру.


Праз 3 гады наша краіна будзе адзначаць 500-годдзе айчыннага кнігадрукавання. У 1517-м годзе Францыск Скарына выдаў першую друкаваную кнігу Псалтыр. У Беларусі вялікая ўвага надаецца кнізе і чытанню, незалежна ад таго, на якім носьбіце чытаюць якасную літаратуру - на друкаваным або ж электронным.