Беларусь прапаноўвае культурную спадчыну дзесяці стагоддзяў

24 марта 2014

Ад першых скарбаў да сакральных помнікаў сусветнага значэння. Беларусь прапаноўвае культурную спадчыну дзесяці стагоддзяў. Усё лепшае, што створана нашымі майстрамі за тысячагоддзе, у маштабным праекце Нацыянальнага мастацкага музея. Тут сабраныя скарбы 29 музейных збораў краіны - некалькі месяцаў куратары і каардынатары праекта вывучалі беларускія сховішчы і экспазіцыі.


Афіцыйна экспазіцыя адкрыецца праз некалькі дзён, але нашы карэспандэнты ўжо змаглі ўбачыць мастацкія брэнды, з якімі асацыіруюць Беларусь.