Беларусь адзначае стагоддзе Аркадзя Куляшова

6 февраля 2014

Урачыстасці да юбілею народнага паэта пачаліся ў Мінску, які франтавік-Куляшоў абараняў у гады Вялікай Айчыннай. А ў Магілёве, дзе нарадзіўся паэт, святкаванні працягнуцца.


Падрабязней - Наталля Бардзілоўская.




Гэта самы вядомы, дзякуючы Песнярам і Лучанку, верш Аркадзя Куляшова. І самы першы - закаханы ў дзяўчыну з роднай вёскі. Алесю Карыткіну чатырнаццацігадовы юнак ужо тады заявіў пра сябе, як пра лірыка. Але паэтычны талент Куляшова быў прызваны служыць не толькі тонкім пачуццям. Яму было 27, калі пачалася Вялікая Айчынная. Фронт, потым - партызанскі атрад і армейская газета.


Ігар Шаладонаў, старшы навуковы супрацоўнік інстытута літаратуры НАН Беларусі, літаратуразнаўца:


Думаецца, што менавіта паэзія Аркадзя Куляшова найбольш ярка выразіла імкненне чалавека стаць асобай. Менавіта яго пакаленне змагло ў гады вайны адстаяць нашу Радзіму, адстаяць у баях гонар і годнасць беларускага народа.


Перад боем чыталі яго Сцяг брыгады, дарэчы, за гэтую паэму Куляшоў атрымае Дзяржпрэмію СССР. Сатырычныя байкі пра акупантаў, як і апавяданні пра паходжанне нашага Цёркіна-салдата Пятрова, перадавалі з вуснаў у вусны. Ну, і нарэшце, гэта яго радкі: Цвёрда трымаўся юнак на дапросе… . Першасны рускамоўны верш Камсамольскі білетсам Куляшоў пераклаў яго на беларускую, але сучасныя філолагі здзіўляюцца - настаўнік-Куляшоў дапусціў памылку ў перакладзе?!


Куляшоў-перакладчык даў магчымасць пачуць па-беларуску Яўгена Анегіна Пушкіна, лірыку Шаўчэнкі, Ясеніна, Лермантава…На яго сцэнарыі Беларусьфільм паставіў тры мастацкія стужкі.


Юбілей Аркадзя Куляшова Беларусь адзначае выпускам імянной паштовай маркі, памятнай манетай з серабра, міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыяй, што прайшла у Акадэміі навук і сабрала каля сотні навукоўцаў з розных краін свету.Таксама, рыхтуецца поўны збор твораў народнага паэта і ладзяцца шматлікія выставы.


Так, архіў-музей літаратуры і мастацтва апроч іншага прадстаўляе нядаўнюю знаходку: першы франтавы акопны варыянт хрэстаматыйнай паэмы Сцяг брыгады.


Аркадзя Аляксандравіча не стала у 1978-ым. Паэт пражыў 64 гады і да апошняга пісаў.