Беларусь адзначае Міжнародны дзень музыкі

1 октября 2013

Спецыяльна да свята ў вялікай зале Дома радыё і ў прамым эфіры радыёканала Культура будзе гучаць інтэрнацыянальны праект. У рэжыме анлайн на радыёхвалі і ў зале ўвечар пройдзе сумесны канцэрт сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі і запрошаных салістаў: спявачкі з Дамініканы Наталі Пеньякомас і іспанскага піяніста Хуана Хасэ Антоніа Семара. За дырыжорскім пультам - знакаміты венесуэльскі дырыжор і дыпламат Херарда Эстрада.


У праграме канцэрта - еўрапейская і руская класіка, сучасныя творы венесуэльскіх і іспанскіх аўтараў.