Беларусь на "Еўрабачанні" - пад нумарам 11

23 марта 2015

Літаральна гадзіну таму стаў вядомы парадак выступлення ўдзельнікаў 60-га конкурсу. Сёлета прадзюсары шоу па традыцыі самі вырашаюць, у якім парадку артысты выйдуць на сцэну. Спачатку арганізатары ў фармаце жараб'ёўкі вызначылі, што нашы Юзары і Маймуна выступяць у другой частцы першага паўфіналу. І вось сёння ім дастаўся нумар 11. Нагадаем, першы паўфінал "Еўрабачання" з удзелам беларусаў пройдзе ў Вене 19 мая. Юзары і Маймуна ўжо прынялі ўдзел у здымках відэавізітоўкі для нашай краіны і неўзабаве адправяцца ў аўстрыйскую сталіцу на 2 дні для завяршэння здымак.