Беларусь на "Еўрабачанні-2020" выступіць у першай частцы першага паўфіналу

28 января 2020
Жараб'ёўка прайшла ў самім Ратэрдаме. Тут вызначалі чарговасць паўфіналаў "Еўрабачання". Беларусь выступіць у першай частцы першага паўфіналу - 12 мая. C намі будуць сапернічаць артысты з Паўночнай Македоніі, Нарвегіі, Расіі, Кіпра, Літвы, Харватыі і Швецыі, а таксама Азербайджана, Мальты, Ізраіля, Славеніі, Аўстраліі, Украіны, Румыніі, Ірландыі і Бельгіі. 

Сёння ў ратушы Ратэрдама адбылася і сімвалічная перадача ключоў конкурсу ад леташняга арганізатара Тэль-Авіва  цяперашняму гаспадару песеннага спаборніцтва.