Беларусь і Ізраіль падзялілі другую прэмію Міжнароднага конкурсу "Віцебск-2019"

15 июля 2019

Галоўная інтрыга "Славянскага базару" вырашылася! Гран-пры Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2019" з'язджае ў Казахстан. За два конкурсныя дні Адыльхан Макін набраў 178 балаў. Першая прэмія ў Грузіі. Другую падзялілі Беларусь і Ізраіль. А трэцюю - Расія і Украіна.

Адыльхан Макін, уладальнік Гран-пры Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2019" (Казахстан): "Я гэту перамогу прысвячаю свайму народу, казахскаму народу, Казахстану. У нас як раз сёлета быў Год моладзі абвешчаны - так што ўсім маладым казахстанцам, давайце адважвайцеся".

Ваня Зданюк, лаўрэат другой прэміі Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2019": "Гэта вельмі крута, таму што была зроблена вялізная праца, ішла падрыхтоўка кожны дзень, мы падбіралі матэрыялы, аранжыроўку, вялізная каманда працавала са мной - без іх нічога б не атрымалася".

Уладальнік Гран-пры Адыльхан Макін ужо зусім хутка праспявае для фестывальнага гледача на гала-канцэрце закрыцця. У афішы: Сафія Ратару, Тамара Гвердцытэлі, Вячаслаў Дабрынін. Прамая трансляцыя на "Беларусь 1" і "Беларусь 24"  у дзесяць вечара. А гэтымі хвілінамі ў канцэртнай зале "Віцебск" з праграмай "15 гадоў" выступае група "Сурганава і аркестр".