Беларусь рыхтуецца адзначыць 1025-годдзе Хрышчэння Русі

24 июля 2013

У памяць аб адной з найважнейшых падзей не толькі хрысціянства, але і гісторыі станаўлення дзяржаў у Мінск прыедуць сем прадстаяцеляў праваслаўных цэркваў свету. Ва ўрачыстасцях прымуць удзел больш як 80 архіпастыраў і 50 тысяч паломнікаў. Ужо ў нядзелю ў 11 вечара ў Мінск прыедзе цягнік разам з найважнейшай святыняй хрысціян - Крыжом Андрэя Першазваннага, а таксама Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. 29 ліпеня ён адслужыць Літургію пад адкрытым небам у гістарычным цэнтры сталіцы - Мінскім Замчышчы. Туды ж па праспекце Пераможцаў адправіцца хрэсны ход.