"Беларусь 3" запускае тыднёвы марафон віншаванняў беларускім і савецкім дзеячам мастацтва

25 мая 2020
Так, каманда сацыякультурнага канала разархівіруе праекты ўласнай вытворчасці і іх паказам адзначыць дні нараджэння спевакоў, паэтаў і рэжысёраў. Штодня пра іх будуць гаварыць у вячэрнім прайм-тайм. Сёння 71 год голасу легендарнай "Александрыны" і адначасова архітэктару сталічнага кінатэатра "Кастрычнік". "Пясняр" Леанід Барткевіч распавядзе аб поспехах і дасягненнях у інтэрв'ю ў 19:30. А бліжэй да паўночы архіўныя відэа з Белтэлерадыёфонду пракаменціруе аўтар слоў дзяржаўнага гімна Беларусі Уладзімір Карызна. Паэту і перакладчыку - 82.