"Беларусь 3" пакажа прэм'ерную оперу Вялікага тэатра "Князь Ігар"

21 сентября 2019

Прэм'ера Вялікага тэатра! Новую інтэрпрэтацыю оперы "Князь Ігар" убачаць гледачы "Беларусь 3" у фармаце высокага раздзялення. Шостая версія спектакля паводле "Слова аб палку Ігаравым" рыхтавалася на працягу трох гадоў. У 26 карцінах -  больш як 150 акцёраў. У сцэнарый увайшлі і партытуры, якія не выконваліся ні на адной сцэне свету. Абноўленая музычная рэдакцыя, дзякуючы клавіру з Масквы. Праўкі ў яго ўносіў асабіста кампазітар Барадзін. 

Гледачы пачуюць вядучых майстроў сцэны Вялікага тэатра: народных артыстаў Беларусі Ніну Ламановіч і Юрыя Траяна. Прэм'ера адбудзецца сёння ў 22:15.