"Беларусь 3" пакажа пастаноўкі Вялікага тэатра
16 августа 2020
Нядзеля з Вялікім тэатрам. Тэлеканал "Беларусь 3" сёння пакажа пастаноўкі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Так, у 14:00 выпуск уласнага праекта Белтэлерадыёкампаніі "Тэатр у дэталях", прысвечаны балету "Рамэа і Джульета", а адразу пасля і сам спектакль. Два гады таму мастацкі кіраўнік тэатра Валянцін Елізар’еў удыхнуў новае жыццё ў сваю ж пастаноўку. У наступную нядзелю да ўвагі тэлегледачоў опера "Багема". Тэлемарафон прадоўжыцца да канца месяца.













