"Беларусь 3" перанясе на экраны тэлевізараў тэатральныя сцэны і канцэртную залу Белдзяржфілармоніі

12 мая 2020
Майстры культуры - ветэранам. У гонар 75-годдзя Перамогі тэлеканал "Беларусь 3" перанясе на экраны тэлевізараў мінскія тэатральныя сцэны і канцэртную залу Белдзяржфілармоніі. Сёння ў 21:55 сацыякультурны канал пакажа спектакль-канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы "Вельмайстар-акардэон". У аснове пастаноўкі - 18 песень ваеннай тэматыкі на музыку і словы Марка Мермана ў выкананні купалаўцаў. У маі тэлегледачы ўбачаць і канцэртную праграму да юбілею Перамогі "І памятае свет выратаваны" з удзелам творчых калектываў Белдзяржфілармоніі. 

Больш падрабязная інфармацыя, а таксама праграма тэлеперадач даступныя на афіцыйным сайце медыяхолдынга tvr.by.