"Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць тэлеверсію цырымоніі адкрыцця еўравізійнага тыдня пасля "Панарамы"

19 ноября 2018

Праз дзве гадзіны пачнецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018"!

У выставачным цэнтры "БелЭкспа" працуе карэспандэнт Надзея Сербіненка (прамое ўключэнне).

Госці пачнуць прыязджаць праз гадзіну. Адным з самых яркіх элементаў цырымоніі адкрыцця стане так званае 3D мэпінг шоу. На сцэне з дапамогай камп'ютарнай графікі і 3D-праекцыі разгорнецца сучасны тэатралізаваны паказ. Мы як краіна-ўдзельніца абавязкова пазнаёмім усіх гасцей з беларускім фальклорам, але ў сучаснай інтэрпрэтацыі.

Вядучымі грандыёзнага свята стануць Дзяніс Дудзінскі і Ганна Квілорыя. Вядучыя праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" і праекта "Тэлераніца" пагутараць з юнымі артыстамі на чырвонай дарожцы і прапануюць ім загадаць жаданне! Афіцыйны старт еўратыдню дадуць Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант і выканаўчы дырэктар конкурсаў "Еўрабачанне" Ён Ола Санд. Усяго ў цырымоніі адкрыцця прымуць удзел больш за трыста чалавек: гэта вядома, самі канкурсанты з 20 краін і іх дэлегацыі, запрошаныя госці, валанцёры, беларускія і замежныя журналісты.

Антон Калінін, рэжысёр-пастаноўшчык цырымоніі адкрыцця Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018": "Дадам: усе самыя яркія моманты шоу абавязкова ўбачаць нашы гледачы. "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць тэлеверсію цырымоніі адкрыцця еўравізійнага тыдня адразу пасля "Панарамы". Таксама яе можна будзе ўбачыць на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by. У тэлеэфіры ўрачыстую цырымонію адкрыцця змогуць убачыць не толькі беларускія гледачы, але і прыхільнікі дзіцячага "Еўрабачання" ва ўсіх краінах Еўропы, а таксама ў Аўстраліі. Карацей, Light up!! Будзем запальваць разам!!!".