"Беларусь 1", "Беларусь 24" і сайт www.tvr.by будуць паказваць "Еўрабачанне 2019" у 22:00

18 мая 2019

Менш за гадзіну застаецца да фіналу "Еўрабачання". У ім возьмуць удзел 

26 краін, сярод якіх і Беларусь. Наша ЗЕНА праспявае пад 19-м нумарам. Адной з галоўных інтрыг фіналу стане выступленне Мадонны. Грандыёзнае шоу будуць трансліраваць не толькі ў Еўропе, але і па ўсім свеце, у тым ліку -  у Аўстраліі і ЗША. Сумарная аўдыторыя конкурсу перавышае 250 мільёнаў чалавек. Прамую трансляцыю фіналу "Еўрабачання" будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі. Пачатак у 22:00. Каменціраваць шоу будзе мой калега Яўген Перлін. Ён зараз на прамой сувязі са студыяй з арэны "Тэль-Авіў-Экспа". Жэня, ты ўжо бачыў Мадонну?

Яўген Перлін: Так, але толькі падчас учарашняй генеральнай рэпетыцыі. Яна перамяшчаецца па арэне з некалькімі ахоўнікамі. Грымёрка ў яе знаходзіцца ў асобным памяшканні. Увогуле, статус зорнасці - максімальны.

Але Мадонна сапраўды проста касмічная! Сёння яна прадставіць тры трэкі ў гонар 30-годдзя хіта: праспявае Like a prayer, Dark Ballet і прэм'ера сінгла Future.

Больш за тое, будзе адзін вельмі магутны аб'яднаўчы момант. Верка Сярдзючка, Канчыта Вурст, Монс Селмерлёў падрыхтавалі караоке для гледачоў "Еўрабачання". Так што, будзьце гатовыя спяваць разам з імі. І пачуем таксама выкананне ўжо легендарнага хіта "Алілуя".

Вось пры такім раскладзе зараз ужо прадзюсары думаюць, як жа ўсё-такі не страціць цікавасць да спаборніцкай часткі. Бо пра канкурсантаў забываць не варта. На сцэну выйдуць прадстаўнікі 26 краін. ЗЕНА выступіць у другой частцы шоу пад 19-м нумарам. Сёння беларусы змогуць і галасаваць.

Пазаўчора, у другім паўфінале, уладальнік апошняга білета ў фінал атрымаў усяго на адзін бал больш, чым 11-е месца. Так што, я заклікаю ўсіх беларусаў галасаваць максімальна.

Акрамя таго, беларускія гледачы ўвайшлі ў топ-5 па актыўнасці ў сацсетках. Гэта значыць, што мы з вамі масава абмяркоўваем удзельнікаў "Еўрабачання".

Афіцыйныя хэштэгі конкурсу: Eurovision, DareToDream і КакЯСмотрюЕвровидение.

Да трансляцыі застаюцца лічаныя хвіліны, я адпраўляюся на  пазіцыю. Пачатак ужо ў 22:00.

Паводле ўмоў конкурсу, галасаваць за выканаўца са сваёй краіны нельга. Але гэта могуць зрабіць прыхільнікі ЗЕНЫ або нашы суайчыннікі за мяжой. Тэлефоны для галасавання будуць паказаныя падчас прамога эфіру шоу. Нумар ЗЕНЫ - 19.