Баяніст і спявак з Баранавіч выклікаў фурор на брытанскім шоу Britain's Got Talent

17 апреля 2016

Беларусы працягваюць пакараць свет! Баяніст і спявак з Баранавіч Віталь Варанко выклікаў фурор на брытанскім шоу Britain's Got Talent!

Гэта адно з самых папулярных тэлешоу Вялікабрытаніі. Яго ўдзельнікі і пераможцы часта становяцца па-сапраўднаму знакамітымі. Так здарылася і з музыкантам з Беларусі: ён уславіўся адразу, а заадно прайшоў у чвэрцьфінал конкурсу.

У Інтэрнэце ролік з яго ўдзелам стаў суперпапулярным. Артыст выйшаў на сцэну ў жоўтым касцюме Супермена, праігнараваў усе пытанні журы, не назваў сябе і пачаў іграць.