"Баўхаус. Белы горад Тэль-Авіва" на фотавыставе ў Нацыянальным гістарычным музеі

3 ноября 2019
Курортны Тэль-Авіў, якім яго не прывыклі бачыць.  "Баўхаус. Белы горад Тэль-Авіва" - гэта аб'ект Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. На фотавыставе ў Нацыянальным гістарычным музеі экспануюцца  25 рэальных будынкаў, узведзеных у 30-я гады мінулага стагоддзя ў інтэрнацыянальным стылі. Гэта напрамак  архітэктуры, створаны Вышэйшай школай будаўніцтва і мастацкага канструявання Германіі. Сярод люстраных шматпавярховак на вуліцах Тэль-Авіва можна ўбачыць кварталы менавіта гэтых будынкаў белага колеру. Адна з адметных рыс   - геаметрычныя формы з лёгкай і гладкай паверхняй. Усе фота суправаджаюцца гістарычнай даведкай аб будынках: іх месцы размяшчэння, архітэктары, ранейшым абліччы і выглядзе пасля рэстаўрацыі.

Сёлета Тэль-Авіў адзначае 110 гадоў з моманту заснавання. Векавы юбілей і ў  напрамку баўхаус, у якім узведзена каля 4 тысяч будынкаў у горадзе. Гэта самы маштабны ажыццёўлены праект у гэтым архітэктурным стылі.