Балетныя гісторыі Вялікага распавядзе тэлеканал "Беларусь 3"

11 августа 2019

На трэцяй кнопцы медыяхолдынга - цыкл з чатырох пастановак. Здымкі харэаграфічных сюжэтаў вялі дзясяткі камер Белтэлерадыёкампаніі ў фармаце НD. Гледачы змогуць атрымаць асалоду ад  балета да дробных дэталяў. Ужо сёння ў 22:20 у эфірнай сетцы  пастаноўка Сяргея Пракоф’ева "Рамэа і Джульета". Тэлепрэм'ера  ў аўтарскай рэдакцыі народнага артыста Беларусі Валянціна Елізар’ева

18 жніўня ў вячэрні прайм-тайм на "Беларусь 3"  пакажуць балет Вячаслава Кузняцова "Вітаўт". У аснове пастаноўкі  аднайменная п'еса Аляксея Дударава.