Навагодні баль у Вялікім! Стары Новы год сустракаюць у Беларусі

13 Студзеня 2018

Навагодні баль ужо па традыцыі пройдзе сёння ў Вялікім тэатры Беларусі. Госці змогуць станцаваць кадрылі, вальсы, полькі, карагоды. Мастак-грымёр і майстар мехендзі дапаможа кожнаму стварыць незвычайны вобраз. Такім чынам, у 20:00 у фае тэатра загучыць жывая музыка, будуць працаваць забаўныя зоны. Гасцей чакаюць розыгрышы, незвычайныя сюрпрызы і міні-прадстаўленні. Адметнасцю цяперашняга Навагодняга балю стане "Арт-квэст". Гала-канцэрт з опернымі арыямі і балетнымі па пачнецца ў самы пярэдадзень старога Новага года. Пасля танцы і конкурсы - да самай раніцы.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя