Backstreet Boys у Мінску

24 февраля 2014

Адзін з самых нашумелых бойз-бэндаў у свеце адзначае сёлета 20-годдзе групы. Музыканты адзначылі гэту падзею новым альбомам і сусветным турнэ.


З канцэрта - мары мільёнаў дзяўчат - Ніна Мажэйка.


Нік, Браян, Эй-Джэй, Хаўі і Кевін зноў разам. Амаль 5000 гледачоў дачакаліся сваіх куміраў. Для многіх трапіць на канцэрт - мара дзяцінства. Некаторыя нават сарвалі плакаты са сцяны і прыйшлі сюды з надзеяй на аўтограф. У Мінск артысты прывезлі унікальнае відэа-шоу. Напярэдадні ў сталіцу прыехалі некалькі фур светлавога і гукавога абсталявання.


Хлопцы з задворкаў у новым фармаце. Backstreet Boys сталі заваёўваць увагу падлеткаў выступленнямі ў мясцовых школах, гандлёвых цэнтрах і начных клубах. У 2001 годзе артысты былі занесеныя ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самая камерцыйна паспяховая падлеткавая вакальная каманда ўсіх часоў. Прайшлі гады - іх фанаткі пасталелі, ды і самі зоркі перасягнулі крызіс сярэдняга ўзросту. Змяніўся і імідж - зараз замест джынсаў дзелавыя касцюмы і песні з сэнсам.


In a world like this (У гэтым свеце) - восьмы студыйны альбом амерыканскай групы. І першая пласцінка калектыву ў арыгінальным складзе. Канцэрт-падарожжа за 20 гадоў у поп-музыцы. Хлопцы ўспомнілі ўсе старыя рухі і танцавалі практычна на працягу ўсяго шоу. Спыніліся толькі на пару хвілін, каб узяць інструменты і выканаць некалькі песень у акустычным варыянце.


Тры гады перапынку не прайшлі дарма для кожнага з удзельнікаў калектыву. Практычна ўсе запісалі па адным, а то і па два сольныя альбомы. Адзін з вакалістаў нават вырашыў перакваліфікавацца ў акцёры. І выканаў галоўную ролю ў мюзікле Чыкага. Дарэчы, для поўнага ўз'яднання каманды не хапала толькі Кевіна Рычардсана. Зараз ён - суаўтар і прадзюсар некалькіх песень новага дыска. Ён, вядома, таксама ў Мінску.


Галоўная славутасць дэкарацый - трохузроўневая сцэна. Шоу пабудавана такім чынам, што кожная з кампазіцый суправаджаецца пэўным відэарадам. Свой шматдзённы круіз па Еўропе музыканты прадоўжаць ужо заўтра. На чарзе - Масква.