Нацыянальная бібліятэка Беларусі заявіла аб сенсацыйным набыцці

18 июля 2019

Калекцыя галоўнага кнігасховішча папоўнілася самым раннім з усіх, што ёсць у краіне, выданнем класіка нацыянальнай літаратуры Адама Міцкевіча. Том паэзіі ад 1823 года  маленькіх памераў, але значны па змесце. У ім вядомыя вершы паэта і яго знакавыя паэмы "Дзяды" і "Гражына".

Нованабыты рарытэт - арыгінал, але  толькі частка кніжнай серыі з двух тамоў. Першы - ранняй паэзіі Адама Міцкевіча - супрацоўнікам Нацыянальнай бібліятэкі яшчэ  трэба будзе знайсці. Калі гэта ўдасца, галоўнае кнігасховішча краіны стане ўладальнікам найбольш поўнай калекцыі прыжыццёвых выданняў паэта ў Беларусі.