Ажурныя ўзоры беларускіх выцінанак ад маладзечанскіх майстроў

11 сентября 2018

Экспазіцыя карунак з чорнай, белай і каляровай паперы адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі. Выстава складаецца з работ трох мастакоў маладзечанскай школы выцінанкі і налічвае каля 20 твораў. На палотнах філасофскія і міфалагічныя матывы.

Падрабязней разгледзець узоры сучасных выцінанак - аднаго са старажытных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі - можна да 23 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.