Аўтары лепшых твораў ўдастоеныя ўзнагарод на Дні беларускага пісьменства

7 сентября 2014
Аўтары лепшых твораў 2013 года ўдастоеныя ўзнагарод на Дні беларускага пісьменства ў Заслаўі. Лепшым паэтам прызнаны Аляксандр Быкаў за кнігу За межы круга. Сярод празаікаў не было роўных Алесю Савіцкаму, які напісаў раман Обаль. Намінацыю Дзіцячая літаратура выйграла Таццяна Сівец. Усяго пераможцаў назвалі ў 9 намінацыях. Свята ў Заслаўі сёння падоўжыцца, як і напярэдадні, да позняга вечара. Гасцей і жыхароў горада чакаюць прэзентацыя аграсядзіб Мінскай вобласці, дыска-батлейка, тэматычныя майстар-класы, творчыя сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі і мастацкія выставы.

У свяце прынялі ўдзел больш як 2 тысячы чалавек. Гасцей і ўдзельнікаў форуму Заслаўе здзівіў не толькі праграмай, але і сваім новым абліччам. Рэстаўрацыйныя і рамонтныя працы закранулі амаль увесь горад.