Аўтарская выстава “Сем грахоў у жывапісе” адкрылася ў Мінску

11 сентября 2015

Большасць твораў выкананы у стылі экспрэсіянізму. Акрамя сямі палотнаў з выявамі вядомых парокаў чалавека, на сценах размесціцца яшчэ з дзясятак карцін. Усе творы намаляваны выключна маслам. Над сваёй калекцыяй аўтар працаваў 8 гадоў.

Кожнаму наведвальніку прапануюць самастойна вызначыць, які грэх намаляваны – аўтар спецыяльна не падпісваў карціны. Выставу можна наведаць да канца верасня. Уваход вольны.