Аўтамабіль на арэне Белдзяржцырка

18 мая 2018

На манеж выехаў аўтамабіль. Сюрпрыз у новай праграме Белдзяржцырка. Падчас шоу гледачы апынуцца ў атмасферы мюзікла. Нумары зробяць больш разнастайнымі выступленні паветраных акрабатаў, ілюзіяністаў, дрэсіраваных жывёл. Настрою дададуць клоўны і шоу-балет цырка.

Прэм'ерны цыркавы праект ужо заўтра. На сцэне Белдзяржцырка праграма да 22 ліпеня.