Аўтэнтычны беларускі абрад "Ката пячы" адрадзілі ў вёсцы Скірмантава

28 ноября 2018

Аўтэнтычны беларускі абрад "Ката пячы" адрадзілі ў вёсцы Скірмантава Дзяржынскага раёна. Духмяную фігуру ката выпякаюць з цеста, прывязваюць да столі і пачынаюць гумарыстычны турнір. Пераможцам у такім самабытным спаборніцтве становіцца той, каму ўдасца адкусіць хвост здобнага ката. Суправаджаюць заданне і жартоўныя выпрабаванні, якія ствараюць іншыя ўдзельнікі. Народную гульню традыцыйна праводзяць напярэдадні піліпаўскага посту. Аўтэнтычны абрад летась папоўніў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Пад жывую музыку ўдзельнікі гульні з запалам кружацца ў традыцыйных танцах, такіх як ночка, кракавяк і полька. Удзельнічаюць і ў народных гульнях. Лічыцца, што падчас такога свята маладыя людзі нярэдка сустракаюць сваё каханне.