У 22:00 на "Беларусь 1" прамая трансляцыя з Лісабона другога паўфіналу "Еўрабачання"

10 мая 2018

Літаральна праз паўгадзіны ў Партугаліі пачнецца другі паўфінал "Еўрабачання". На ім выступяць канкурсанты з 18 краін, уключаючы Расію, Украіну і Нарвегію, якую зноў прадстаўляе Аляксандр Рыбак. Роўна ў дзесяць "Беларусь 1" пачне прамую трансляцыю з Лісабона.

Каменціраваць шоу будзе Яўген Перлін. Ён зараз на сувязі са студыяй.

Яўген, добры вечар! Якая атмасфера зараз пануе ў Лісабоне? (прамое ўключэнне).

Роўна ў 22:00 "Беларусь 1" пачне прамую трансляцыю з Лісабона. Сёння другі паўфінал "Еўрабачання".