Артысты Купалаўскага тэатра падрыхтавалі рубрыку ў "Інстаграме" "Чытаць я хацеў"

21 апреля 2020
Каб гледачы не сумавалі без сваіх любімых акцёраў, на якіх яны прывыклі глядзець на сцэне, кожны дзень у 20:00 у акаўнце Купалаўскага вечар з адным з іх ва ўтульнай хатняй атмасферы. Адкрыла серыю Марта Голубева з чытаннем фрагментаў паэмы "Дзяды" Хадановіча - толькі ў прамым эфіры трансляцыю глядзела больш за тысячу чалавек. Прыняў эстафету Павел Харланчук з урыўкам рамана "Запіскі Самсона Самасуя". Раман Падаляка і Міхаіл Зуй пазнаёмілі з кнігай "Прэм'ера" Андрэя Горвата. Усе эфіры даступныя ў запісе на youtube-канале тэатра.