Артысты маюць апошнюю магчымасць занесці змяненні ў свой нумар на апошняй рэпетыцыі

22 ноября 2018

Мінск працягвае жыць чаканнем фіналу дзіцячага "Еўрабачання". Сёння творчыя каманды пачалі апошнія рэпетыцыі перад суботнім фінальным прагонам. Артысты маюць магчымасць занесці змяненні ў свой нумар і паказаць яго такім, якім яго ўбачаць мільёны гледачоў па ўсім свеце. Графік удзельнікаў вельмі насычаны: новае выступленне - кожныя паўгадзіны. Толькі што на сцэне была Грузія. Сёння ж сваю фінальную рэпетыцыю правядзе і канкурсант ад Беларусі Даніэль Ястрэмскі.

Нагадаем, што на генпрагон, які пройдзе ў суботу, 24 лістапада, выпушчаныя дадатковыя білеты на танцпляцоўку. Арганізатары шоу просяць гледачоў прыходзіць загадзя і абяцаюць мноства забаўляльных зон у фае арэны.