Артысты едуць па хіты ў глыбінку

2 мая 2014

Маладзёжны тэатр эстрады разам з каналам Беларусь 3 прэзентуюць праект 100 песень для Беларусі. Гэты збор старых мелодый у новай апрацоўцы.


Як пераўвасабляюцца легендарныя матывы, пачула Юлія Чаргінец.


Песні бабуль у стылі дыска. Зоркі эстрады фолк збіралі па вёсках. У адной з такіх вандровак да нашых палешукоў грузін Тэрыял Майсурадзэ зразумеў тонкасці пачуццяў беларусак. І ўключыў у свой рэпертуар жаночую песню.


Канцэрт новага гучання старых песень прымеркаваны да некалькі нагод. Гэта і гадавіна запуску вяшчання самага культурнага канала краіны Беларусь 3, і свята радыётэлевізіёншчыкаў. Бо менавіта з эфірнага эксперыменту і пачаўся гэты эстрадны праект - 100 песень для Беларусі.


Аўтары праграмы Наперад у мінулае, што ідзе па Беларусь 3, шукалі ў аддаленых ад сталіцы раёнах старажытныя матывы. З кожнай камандзіроўкі прывозілі па восем песень, якія захаваліся толькі ў памяці вяскоўцаў. У складзе творчай групы Тэа (Юрый Вашчук), які мог быць зараз тут, але прэзентуе ўсю Беларусь у Капенгагене.


Сабраныя песні з усіх рэгіёнаў Беларусі складаюць канцэрты. Зараз - другі фолк-канцэрт, першы раз на сцэне Тэатра эстрады гучанне народных песень паказвалі разам з самімі носьбітамі нашай спадчыны сёлета на Каляды.


Праект 100 песень для Беларусі абышоў сябе колькасна. Сабрана ўжо звыш сотні кампазіцый, і ўсе яны маюць арыгінальную сучасную версію, калі на аўтэнтычную мелодыю накладваюцца галасы тых, хто захаваў песню, і папулярнага артыста з яго асаблівай манерай выканання.


Наступны паказ беларускага фолку адбудзіцца ў першы дзень лета - да Сусветнага дня абароны дзяцей. Музычныя блокі народнага аўтарства будуць уключацца ў песенныя канцэрты і напрацягу года.