"АРТ-вакацыі 2019" прайшлі ў Слуцку

11 апреля 2019

Слуцк прыняў гала-канцэрт абласнога этапу фестывалю мастацкай творчасці навучэнцаў і студэнтаў "АРТ-вакацыі 2019". Моладзь з дваццаці трох прафесійных каледжаў і ліцэяў цэнтральнага рэгіёна дэманстравала майстэрства ў харэаграфіі, тэатральным і іншых жанрах. А на інтэрактыўных пляцоўках - арт-аб'екты, тэатр моды і экспанаты дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Журы выбрала лепшыя творчыя каманды, якія прадставяць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе. Фінал "АРТ-вакацый" - 14 красавіка.