Сталічная галерэя "Універсітэт культуры" запрашае на выставу "О, край родны, край прыгожы". Аўтары твораў - удзельнікі арт-студыі "Фарбы" - выхаванцы Ждановіцкай спецшколы-інтэрната - дзеці, якія слаба чуюць. Амаль сорак іх палотнаў, напісаных алеем і гуашшу, партрэты, нацюрморты, пейзажы - тэматычна прысвечаны Году народнага адзінства.
Выставачныя праекты даюць магчымасць дзецям з асаблівасцямі не проста творча самарэалізавацца, але і сацыялізавацца. Многія з юных мастакоў - удзельнікаў праекта - хацелі б прадоўжыць арт-навучанне і стаць прафесійнымі мастакамі.













