Арт-прастора на свежым паветры

14 мая 2015

У Мінску  плошча Якуба Коласа зноў стала арт-прасторай. Тут стартаваў ужо чацвёрты праект "Мастак і горад". У галерэі пад адкрытым небам аказаліся больш за  30 рэпрадукцый ад беларускага Сальвадора Далі  Мікалая Селешчука. Наватар свайго часу  трагічна пайшоў з жыцця, але пакінуў пасля сябе сапраўдную жывапісную спадчыну. Работы мастака захоўваюцца ў музеях краіны, а таксама ў  прыватных калекцыях у Еўропе і ЗША. У Мінску карціны мастака змясцілі на спецыяльныя вулічныя стэнды. Адной з першых экспазіцыю ўбачыла Ніна Мажэйка.

Маштабна і лаканічна несці культуру ў масы. Плошча  Якуба Коласа, адна з цэнтральных у Мінску, штогод становіцца месцам культурнага паломніцтва гараджан. Шмат у чым дзякуючы размяшчэнню: сквер ля фантанаў і помніка беларускаму пясняру знаходзіцца па суседстве з Музеем сучаснага мастацтва.

Тэрмін public art (мастацтва ў публічнай прасторы)  даўно прыжыўся і ў Беларусі. Своеасаблівыя галерэі на свежым паветры ўжо чацвёрты год запар дапаўняюць гарадскі экстэр'ер. Акрамя эстэтыкі яшчэ і культурны лікбез - кожны прахожы  можа падысці да вулічнага постара і прачытаць інфармацыю  пра карціны і іх стваральніка на трох мовах: рускай, беларускай і англійскай. На вулічных стэндах  больш  за 30 рэпрадукцый беларускага мастака Мікалая Селешчука. Наватар свайго часу ў Мінск прыехаў з хутарка ў Брэсцкай вобласці. У 90-х яго  работы былі самымі дарагімі ў Беларусі.

Хедлайнер у жывапісе быў такім і ў жыцці. Так званая багема  -  мастакі, артысты, пісьменнікі - уваходзіла ў кола  яго зносін. У студэнцкія гады майстэрню насупраць Палаца мастацтваў, якую дзяліў, напрыклад, з Уладзімірам Тоўсцікам, называлі мінскім Улеем.

Мастацтва ў  свабодным доступе. У цырымоніі адкрыцця паўдзельнічалі і простыя  прахожыя. Ля арт-постараў усталявалі нават фотазону. Акрама мінчан  і турыстаў,  былі і знакамітыя госці. Напрыклад, з Масквы.

Экспазіцыю ў прамым сэнсе можна назваць сезоннай. Наведаць галерэю без уваходнага  білета  можна будзе да 10 верасня.