Арт-праект "Ад Лісабона праз Мінск, Маскву да Уладзівастока"

15 марта 2017

Каля 30 мастакоў з усёй Еўропы сталі ўдзельнікамі незвычайнага арт-праекта "Ад Лісабона праз Мінск, Маскву да Уладзівастока". Ідэя нарадзілася ў Беларусі і тут прайшло адкрыццё экспазіцыі. Зараз эстафету прыняла Масква. Кожны ўдзельнік прапанаваў па тры працы. Балгарыя - гэта філасофская прытча аб жыцці ў алейных фарбах. Сербія - палітычны дыялог на саміце ў Бялградзе - з пустымі крэсламі, але пакінутымі праблемамі. Іспанія - нуда Еўропы па тэмпераментным і свабодалюбным духу вулачак Гаваны. Беларусь - зашыфраваны калаж аб мінулым і будучыні ад Віктара Альшэўскага.

Наступным горадам, які прыме выставу, стане сталіца Партугаліі, Лісабон. У планах - паказаць працы ва ўсіх еўрапейскіх краінах, чые аўтары сталі ўдзельнікамі арт-праекта.