Арт-праект "Міні-тэкстыль" у Мiнску

6 декабря 2019
Міні-тэкстыль - як асобны напрамак і неад’емная частка розных кірункаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Эксперыменты з матэрыялам дазваляюць майстрам знайсці нечаканыя творчыя рашэнні: гэта і класічнае гладкае габеленавае ткацтва, вышыўка, мастацкі лямец і тэкстыльная мазаіка, розныя спалучэнні тэхнік і прыёмаў. Сучасная тэкстыльная пластыка ўсё больш напаўняецца аб’ёмам, часта з рысамi скульптурнага твора.

У арт-праекце "Міні-тэкстыль" прапанаваныя творы прафесійных беларускіх мастакоў, студэнтаў творчых ВНУ, а таксама запрошаных тэкстыльшчыкаў з Украіны.