Арт-праект "Чытаем класіку разам" да 90-годдзя са дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

13 апреля 2020
Яшчэ аб адным праекце Белтэлерадыёкампаніі. Сумесна з Міністэрствам культуры сёння мы запусцілі арт-праект "Чытаем класіку разам", прысвечаны 90-годдзю са дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Раман "Каласы пад сярпом тваім" загучыць анлайн- галасамі беларускіх артыстаў, журналістаў, культурных і грамадскіх дзеячаў. Здымачная пляцоўка размясцілася ў залах Музея гісторыі беларускай літаратуры. Бекстэйдж - у Дар'і Тарасавай. 

Свой голас раману падораць 55 чытальнікаў. Для кожнага мікрафон з індывідуальнымі настройкамі ў залежнасці ад галасавога дыяпазону. Спецыяльна для праекта "Каласы пад сярпом тваім" разбілі на падраздзелы. Калі мінімальны хранаметраж агучвання 15 хвілін. Максімальны - больш за гадзіну. 


Для здымак у музеі абралі дзве лямпавыя лакацыі


Першая з іх нагадае гледачу кабінет, у якім пісаў Караткевіч. Другая яшчэ больш ўтульная - гасцёўня. 925 старонак за гэтымі сталамі, вядома, не прачытаюць. Для кожнага здымачнага дня, а ўсяго іх 14, новая кропка. Агучваць словы беларускага класіка будуць па раздзелах.


Сігнал з чатырох камер і гукавое суправаджэнне паступае ў мабільную студыю Белтэлерадыёкампаніі

Першай выніковую карцінку бачыць каманда, якая працуе на паверх ніжэй. Сігнал з чатырох камер, а разам з ім і гукавое суправаджэнне паступае ў мабільную студыю Белтэлерадыёкампаніі. Гэта частка ПТС “Яніна”, якая фізічна збіраецца ўсяго з некалькіх кейсаў.

Сустрэча з віртуальнай аўдыторыяй у 16 гадзін. Раздзелы будуць з'яўляцца на You Tube-канале і ва ўсіх сацыяльных сетках музея. Падтрымаюць праект "Чытаем класіку разам" і платформы Белтэлерадыёкампаніі. Сачыце за абнаўленнямі на сайце тэлеканала “Беларусь 3”.

Для чытанняў прадстаўлена кніга з фондаў музея. Пасля таго, як яна пройдзе праз акцыю, выданне стане экспанатам і зойме сваё месца ў адной з экспазіцый. Дарэчы, кожны ўдзельнік такога літаратурнага марафону можа прынесці і свой асобнік, каб паказаць, што ў яго бібліятэцы таксама ёсць Уладзімір Караткевіч.