"Арт-востраў" у цэнтры сталіцы

11 июня 2015

Канцэпцыю першага ўнікальнага мастацкага праекта прэзентавалі на прэс-канферэнцыі ў канцэртнай зале Верхняга горада. 18 чэрвеня на Камсамольскім возеры з’явіцца экспазіцыя з 14 шматметровымі авангарднымі аб’ектамі. Гэта ў літаральным сэнсе вялікі праект не толькі з мастацкага погляду, але і з тэхнічнага – агульная вага экспанатаў перавышае 20 тон.

Зараз мастакі і скульптары ў сваіх майстэрнях завяршаюць падрыхтоўку арт-аб’ектаў. Некаторыя кампазіцыі дасягнуць 6-метровай вышыні. Матэрыялы выключна экалагічныя – гэта жалеза, дрэва. Усе 14 экспанатаў рознай тэматыкі і стылю.

У пачатку наступнага тыдня пройдуць мантажныя работы. Дарэчы, выстава пад адкрытым небам будзе працаваць да 15 верасня.